Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 мая 2018, 09:00

БелАЗ у студзені-красавіку павялічыў экспарт на 66,3 працэнта

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" у студзені-красавіку павялічыла экспарт на 66 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Больш за 96 працэнтаў прадукцыі прадпрыемства ў студзені-красавіку пастаўлена на экспарт (тэмп росту экспарту склаў 166,3 працэнта). Экспарт у Расію вырас на 52,8 працэнта, у краіны СНД (без уліку Расіі) - у 3,6 раза. У тройку вядучых спажыўцоў тэхнікі (у натуральным выражэнні) уваходзяць Расія, Узбекістан, Украіна. З пачатку года прадукцыя прадпрыемства пастаўлена ў 25 краін свету.

Пэўных поспехаў удалося дасягнуць у краінах далёкага замежжа: аднавіліся пастаўкі тэхнікі ў Інданезію - адгружана партыя з сямі самазвалаў грузападымальнасцю 130 т для работы па здабычы вугалю. З сакавіка БелАЗ выйшаў на новы для сябе рынак Бангладэш. Чарговая партыя з 45-тонных самазвалаў БЕЛАЗ-75454 з рухавіком Scania адгружана ў Еўропу. Усяго з улікам адгрузкі запасных частак геаграфія паставак у далёкае замежжа ахапіла 17 краін.

"Тэхніка Беларускага аўтамабільнага завода адпавядае ўсім дзеючым для аналагічна прадукцыі патрабаванням міжнародных стандартаў, тэхнічных нарматыўных прававых актаў, тэхнічных кодэксаў і дырэктывам, што дае нам магчымасць пашыраць геаграфію экспарту - штогод тэхніка БЕЛАЗ пастаўляецца ў больш як 30 краін, а за ўсю гісторыю паставак ахапіла ўжо больш за 80 краін", - дадалі на прадпрыемстве.

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, што прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах. Па выніках 2017 года БелАЗ займае другі радок у рэйтынгу вытворцаў кар'ернай тэхнікі па аб'ёмах рэалізацыі кар'ерных самазвалаў вялікай грузападымальнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі