Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 кастрычніка 2019, 19:29

БелАЗ развівае фірменны сэрвіс у Новасібірскай вобласці

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Склад арыгінальных запасных частак БелАЗ адкрыўся на плошчах АТ "Сібірскі антрацыт" у Новасібірскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры беларускага аўтагіганта.

Гэта дасць магчымасць мінімізаваць час прастою тэхнікі, знізіць рызыкі закупкі некандыцыйнай прадукцыі і павысіць эфектыўнасць вытворчасці. Праект рэалізаваны за паўгода. Плошча памяшканняў складае 460 кв. м, цяпер ідзе пастаўка камплектуючых па ўзгодненай наменклатуры.

Паміж ААТ "БелАЗ", АТ "Сібірскі антрацыт" і ТАА "БелТрансЛагістык" падпісана пагадненне аб партнёрстве і стратэгічным супрацоўніцтве, якое дасць магчымасць зрабіць сумесную работу кампаній яшчэ больш эфектыўнай.

У прэс-цэнтры адзначылі, што на прадпрыемстве распрацавана спецыяльная праграма па будаўніцтве сэрвісных цэнтраў падтрымкі спажыўцоў, якая дапаможа праводзіць сэрвіснае абслугоўванне і рамонт на высокім узроўні. Такія цэнтры ўжо дзейнічаюць на Сахаліне і Камчатцы, у Нерунгры, Краснаярску, Екацярынбургу, Хакасіі.

"Сібірскі антрацыт" з'яўляецца даўнім партнёрам Беларускага аўтамабільнага завода. Парк тэхнікі БелАЗ сёння складае 88 адзінак - гэта машыны ад 55 т і вышэй. За пяць апошніх гадоў у адрас расійскай кампаніі пастаўлена 20 беларускіх кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці - ад 110 да 220 т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі