Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 жніўня 2017, 12:05

Беларусы змогуць датэрмінова пагашаць крэдыты без паведамлення банку

9 жніўня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусы змогуць датэрмінова пагашаць крэдыты без паведамлення банку. Гэта прадугледжана законапраектам аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Банкаўскі кодэкс, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Таццяна Сайганава.

Парламентарыі рыхтуюць законапраект да першага чытання на асенняй сесіі. Паводле слоў Таццяны Сайганавай, акцэнт у ім зроблены на пытаннях абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг. "Так, чалавек, які атрымаў крэдыт, на працягу 14 каляндарных дзён зможа датэрмінова вярнуць яго, пагасіць цалкам або часткова, не паведамляючы папярэдне пры гэтым крэдытору", - расказала дэпутат.

Частка паправак прызначана ўстараніць пытанні, звязаныя з выкананнем банкам сваіх абавязацельстваў пасля адклікання ў яго ліцэнзіі на банкаўскую дзейнасць. "Змяняецца чарговасць задавальнення патрабаванняў укладчыкаў і іншых крэдытораў банка. Першымі будуць фізічныя асобы, уладальнікі аблігацый і арганізацыі, якія ажыццяўляюць гарантаваную кампенсацыю банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб", - растлумачыла Таццяна Сайганава.

Папраўкі прызначаны выключыць прававыя прабелы ў банкаўскай сферы, якая так дынамічна развіваецца. У законапраекце ўлічаны апошнія змяненні. Размова, у прыватнасці, ідзе аб удасканаленні дзейнасці нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, пашырэнні функцый Нацбанка ў галіне ўзаемадзеяння паміж суб'ектамі банкаўскіх праваадносін, фарміравання і развіцця Адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы.

Удасканальваецца таксама нарматыўнае рэгуляванне парадку спынення дзейнасці банка. Канкрэтызуецца парадак накладання арышту на сродкі і маёмасць банка, замацоўваецца магчымасць перадачы дакументаў аб арышце ў электронным выглядзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі