Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 лістапада 2017, 18:39

Беларусы ў студзені-кастрычніку прадалі валюты больш, чым купілі

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы ў студзені-кастрычніку прадалі валюты больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

З пачатку года насельніцтва прадало наяўнай і безнаяўнай валюты на $6,923 млрд у эквіваленце, купіла - $5,188 млрд. Чысты продаж валюты фізічнымі асобамі склаў $1,735 млрд.

Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў студзені-кастрычніку прадалі замежнай валюты на $14,987 млрд у эквіваленце, купілі - $15,46 млрд.

Нерэзідэнты Беларусі за дзесяць месяцаў прадалі валюты на $417,9 млн у эквіваленце, купілі - $143,89 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі