Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 сакавіка 2017, 15:23

Беларусы ў лютым прадалі валюты больш, чым купілі

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы ў студзені-лютым прадалі валюты больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

З пачатку года насельніцтва прадала наяўнай і безнаяўнай валюты на $1,148 млрд у эквіваленце, купіла - $855,68 млн. Чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі склаў $292,34 млн.

Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў студзені-лютым прадалі замежнай валюты на $2,502 млрд у эквіваленце, набылі - $2,521 млрд.

Нерэзідэнты Беларусі за два месяцы прадалі валюты на $81,8 млн у эквіваленце, набылі - $21,3 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі