Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 чэрвеня 2018, 15:25

"Беларуснафта" прабурыла 6-мільённы метр праходкі горных парод

25 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. "Беларуснафта" ў чэрвені прабурыла 6-мільённы метр праходкі горных парод, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

"Да гэтай адзнакі работнікі Светлагорскага ўпраўлення буравых работ ішлі 52 гады - з моманту стварэння прадпрыемства ў 1966 годзе. Юбілейныя метры прабурылі пры будаўніцтве свідравіны нумар 177 Рэчыцкага радовішча", - расказалі ў прэс-службе. Усе гэтыя гады работы вяліся і ў краіне, і за яе межамі. Так, у Заходняй Сібіры Светлагорская экспедыцыя глыбокага бурэння з 1986 па 1991 год прабурыла амаль 1 млн 600 м.

За больш як паўстагоддзя беларускія буравікі пабудавалі і здалі ў эксплуатацыю 1 866 свідравін. У бягучым годзе да іх дабавяцца яшчэ 42, для гэтага трэба прабурыць больш як 124 тыс. м горных парод.

Як адзначыў начальнік Светлагорскага ўпраўлення буравых работ Віктар Архіпенка, для бурэння прадпрыемства выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі і абсталяванне, укараняе эфектыўныя метады, рухаючыся ад будаўніцтва свідравін пад ключ да раздзельнага сэрвісу, накіраванага на павышэнне якасці і хуткасці выканання буравых работ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі