Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 кастрычніка 2019, 10:21

Беларускія вытворцы прапанавалі прадукцыю на прамысловай выстаўцы ў Чэхіі

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вытворцы прадставілі сваю прадукцыю на 61-й Міжнароднай прамысловай выстаўцы MSV, якая праходзіла з 7 па 11 кастрычніка ў чэшскім Брно. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле па маркетынгу і сувязях з грамадскасцю прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Экспазіцыя Made in Belarus была прадстаўлена 14 айчыннымі прадпрыемствамі, якія працуюць у галіне нафтахіміі, металургіі, машынабудавання. У прыватнасці, ААТ "БАТЭ" прадставіла стартары, генератары, экалагічныя вільгацеўстойлівыя ўцяпляльнікі, ААТ "Белкард" - карданныя валы, ААТ "БМЗ" - загатоўкі для жалезабетонных канструкцый, Барысаўскі завод агрэгатаў - вадзяныя і масляныя помпы, Дзяржынскі эксперыментальна-механічны завод - узоры металаформ і металаканструкцый, ААТ "Рудзенск" - ліхтары і процітуманыя фары. На калектыўным стэндзе канцэрна "Белнафтахім" Завод горнага воску дэманстраваў ахоўны воск і гідраўлічнае масла, ААТ "Мазырскі НПЗ" - бензіны для прымянення ў рухавіках аўтамабіляў любога тыпу, ААТ "Сейсматэхніка" - мабільныя комплексы для бурэння і капітальнага рамонту свідравін. Тры інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадставілі больш за 100 распрацовак, уключаючы электронную кераміку, ювелірныя ўстаўкі са штучна вырашчаных ізумрудаў, ахоўныя пакрыцці, загатоўкі для медыцынскіх імплантаў.

Арганізатар экспазіцыі Made in Belarus - выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Чэхіі. У дні выстаўкі таксама адбыўся форум "Бізнес-дзень Рэспублікі Беларусь", арганізаваны "Белінтэрэкспа" і Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Міжнародная выстаўка машынабудавання MSV праводзіцца ў Брно штогод з 1958 года. Яна прызнана адной з вядучых еўрапейскіх машынабудаўнічых выставак і важнейшай падзеяй для ўсяго прамысловага комплексу краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Цяперашняе мерапрыемства аб'яднала больш за 1700 прадпрыемстваў з 60 краін свету. Нацыянальныя павільёны прадставілі Германія, Індыя, Італія, Кітай, Карэя і Расія.-0-

Фота "Белінтэрэкспа"

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі