Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 красавіка 2018, 13:33

Беларускія трактары карыстаюцца попытам у чэшскіх фермераў

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэшскія фермеры закупляюць беларускія трактары, кантракты на пастаўку тэхнікі заключаны ў час міжнароднай сельскагаспадарчай выстаўкі TECHAGRO 2018 у горадзе Брно, паведамляецца на сайце пасольства Беларусі ў Чэхіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол Беларусі ў Чэхіі Валерый Курдзюкоў прыняў удзел у мерапрыемствах міжнароднай выстаўкі, азнаёміўся з экспазіцыямі дылераў беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі вытворчасці ААТ "МТЗ", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Бабруйскаграмаш", ААТ "Смаргонскі агрэгатны завод", ВТАА "Тэхмаш".

Праведзены перагаворы з кіраўнікамі кампаніі Belarus-traktor.cz s.r.o. і філіяла ААТ "Гомсельмаш" у Чэхіі адносна перспектыў нарошчвання экспарту беларускай сельгастэхнікі ў Чэхію і сумежныя краіны.

"Беларускія трактары, прычапная тэхніка карысталіся павышанай увагай наведвальнікаў, і, як вынік, у час выстаўкі было заключана некалькі кантрактаў на іх пастаўку чэшскім фермерам", - адзначаецца ў публікацыі пасольства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі