Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія прадукты перапрацоўкі адпрацаваных масел плануецца пастаўляць у Германію, Ізраіль і Нарвегію

Эканоміка 15.05.2018 | 15:49
У час прэс-канферэнцыі
У час прэс-канферэнцыі

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вырабленыя ў Беларусі прадукты перапрацоўкі адпрацаваных масел плануецца пастаўляць у Германію, Ізраіль і Нарвегію, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў БЕЛТА дырэктар ЗТАА "ДВЧ-Менеджмент" Ігар Сафонаў.

ЗТАА "ДВЧ-Менеджмент" ажыццяўляе збор і перапрацоўку маслазмяшчальных адходаў. Прадпрыемства забяспечвае экалагічна бяспечнае выкарыстанне адпрацаваных масел і выпускае запатрабаваную імпартазамяшчальную прадукцыю. Гэта шырокая наменклатура індустрыяльных змазак, кампанентаў для спецыяльных саставаў ад пылу і злежвальнасці, сыравіны для вытворчасці базавых масел.

"У 2017 годзе мы замацаваліся на рынках Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, плануем пашыраць лінейку прадуктаў, што пастаўляюцца ў Германію і Расію, прасоўваць сваю прадукцыю на рынкі Ізраіля і Нарвегіі. Цяпер вядуцца перагаворы і пачата распрацоўка прадуктаў непасрэдна пад кліентаў. Напрыклад, немцы ўжо выпрабавалі ўзоры, у бліжэйшы час спадзяёмся пачаць пастаўкі", - расказаў Ігар Сафонаў.

Паводле яго слоў, цяпер магутнасці прадпрыемства даюць магчымасць перапрацоўваць 15 тыс.т маслазмяшчальных даходаў у год. Выхад вытворчасці на праектную магутнасць дасць магчымасць забяспечыць перапрацоўку больш як 50 працэнтаў існуючых у краіне адпрацаваных масел, з улікам усіх наяўных у рэспубліцы аб'ектаў перапрацоўкі. Гэта ў сваю чаргу дасць магчымасць пачаць будаўніцтва другой і трэцяй чэргаў завода, дзе будзе арганізавана вытворчасць прадуктаў зусім новай якасці, якія пакуль не выпускаюцца на тэрыторыі ЕАЭС.

"Мы бачым патэнцыял развіцця перапрацоўкі адпрацаваных масел у нашай краіне. Аднак для гэтага вельмі важна наладзіць комплексную сістэму збору і перапрацоўкі гэтых адходаў", - дадаў дырэктар ЗТАА "ДВЧ-Менеджмент".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Міжнародны форум "Мінскі дыялог" Экспертная ініцыятыва "Мінскі дыялог" пачала работу ў сакавіку 2015 года. Місія ініцыятывы - прадастаўляць адкрытую і геапалітычна нейтральную пляцоўку для даследаванняў і дыскусій у галіне міжнародных адносін і бяспекі ва Усходняй Еўропе.