Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лістапада 2017, 12:03

Беларускія прадукты харчавання і сельгастэхніка будуць прадстаўлены на выстаўцы ў Грузіі

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспазіцыя беларускіх вытворцаў Made in Belarus будзе арганізавана на выстаўцы сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Agro Food Drink Tech Expo, якая пройдзе з 20 па 22 лістапада ў Тбілісі (Грузія). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

Сваю прадукцыю на выстаўцы прадставяць дзевяць беларускіх кампаній. ТАА "Белпрадукт" прадэманструе чыпсы з натуральнай бульбы і пшанічныя снэкі, ААТ "Чырвоны харчавік" і СП ААТ "Спартак" - зефір, халву, дражэ, мармелад, шакалад і пячэнне, ААТ "Аршанскі мясакансервавы камбінат" - прадукты дзіцячага харчавання і вітамінізаваныя кансервы для кормячых маці. ААТ "Пінскі мясакамбінат" прэзентуе рулеты, вэнджаніну, каўбасы, шашлыкі, сасіскі і сардэлькі гандлёвай маркі "Пікант". ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка", якая ажыццяўляе на прадпрыемстве поўны вытворчы цыкл ад вывядзення племянных куранят да перапрацоўкі мяса, прадэманструе каўбасы, рулеты, паўфабрыкаты, вэнджаніну. ЗТАА "Белавежскія дэлікатэсы" прадставіць вяндліну, сасіскі, мясныя дэлікатэсы. Яйкі курыныя дыетычныя і сталовыя, перапяліныя яйкі прэзентуе ААТ "Салігорская птушкафабрыка". Уся прадукцыя, якая выпускаецца на прадпрыемстве, мае селен і вітамін Е.

ААТ "Гомсельмаш" прадэманструе тэхнічныя магчымасці збожжаўборачных і кормаўборачных камбайнаў брэнда "Палессе".

Экспазіцыю беларускіх вытворцаў арганізуе выставачнае ўнітарнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Грузіі.

У 2016 годзе ў выстаўцы Agro Food Drink Tech Expo прынялі ўдзел больш як 120 кампаній з Арменіі, Венгрыі, Германіі, Літвы, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Турцыі, Швейцарыі. Выстаўка папулярна сярод спецыялістаў сельскагаспадарчай індустрыі і фермераў Закаўказзя, яе наведалі звыш 3 тыс. чалавек з 26 краін свету, а таксама 2,3 тыс. фермераў з 10 рэгіёнаў Грузіі. Тэматыка выстаўкі ўключае ў сябе шырокі спектр сельскагаспадарчай прадукцыі: сельскагаспадарчая тэхніка, прадукты раслінаводства, жывёлагадоўлі, харчовая прамысловасць, абсталяванне для перапрацоўкі і захоўвання прадуктаў харчавання, упаковачная прадукцыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі