Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія дэпутаты ратыфікавалі пагадненне з МБРР аб пазыцы на $60 млн

Эканоміка 07.12.2017 | 16:24

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёння на пасяджэнні ратыфікавалі гарантыйнае пагадненне (праект "Пашырэнне доступу да фінансавання мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь") паміж Беларуссю і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гарантыйнае пагадненне падпісана ў кастрычніку 2017 года ў Вашынгтоне. Як растлумачыў першы намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Крутой, адным з артыкулаў дакумента прадугледжана, што Беларусь безагаворачна гарантуе належнае і своечасовае пагашэнне ўсіх плацяжоў па пазыцы, што падлягаюць да выплаты ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" у адпаведнасці з пагадненнем аб пазыцы паміж ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця па праекце, які прадугледжвае пашырэнне доступу да фінансавання мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў.

Пагадненне прадугледжвае выдзяленне Банку развіцця пазыкі ў памеры $60 млн на рэалізацыю праекта. "Мэтазгоднасць рэалізацыі праекта заснавана на неабходнасці рэалізацыі асноўных палажэнняў нашай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2020 года, дзе адным з ключавых напрамкаў з'яўляецца менавіта садзейнічанне развіццю малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, а таксама стварэнне найбольш спрыяльных умоў для вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці", - заўважыў Дзмітрый Крутой.

Паводле яго слоў, ключавым фактарам развіцця бізнесу ў тым ліку з'яўляецца наяўнасць даступных фінансавых рэсурсаў, якія неабходны для павелічэння маштабу дзейнасці і фарміравання новых напрамкаў у гэтым сектары. "Новая пазыка на $60 млн стане дадатковай падтрымкай і будзе працягваць развіваць напрамак крэдытавання ў Банку развіцця", - упэўнены першы намеснік міністра.

Частка выдзеленых рэсурсаў будзе выкарыстана на ўмацаванне патэнцыялу самога Банка развіцця, укараненне вядучых практык карпаратыўнага кіравання ў гэтым банку, укараненне перадавых банкаўскіх тэхналогій, а таксама наём кансультантаў, якія будуць дапамагаць ва ўдасканаленні сферы дзейнасці ў малым бізнесе і ў далейшым.

Фінансаванне будзе прадастаўляцца Банкам развіцця беларускім банкам-партнёрам, яны будуць адабраны па спецыяльнай працэдуры і патрабаваннях Сусветнага банка, і гэтыя адабраныя банкі-партнёры далей будуць крэдытаваць канечных пазычальнікаў на падставе ўласнай ацэнкі крэдытаздольнасці атрымальнікаў і, зразумела, з тымі сістэмамі рызыкі, якія ў гэтых банках прыняты, растлумачыў Дзмітрый Крутой.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як траціць грошы беларуская сям'я У студзені-верасні 2017 года грашовыя расходы адной дамашняй гаспадаркі склалі Br965,2 у месяц. Br226,7 прыпадае на ўклады, падаткі, узносы і расходы на асабістую падсобную гаспадарку.