Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 лістапада 2017, 16:48

Беларускія дэпутаты на асенняй сесіі ратыфікуюць пратакол па цэнах на расійскі газ

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты на асенняй сесіі плануюць ратыфікаваць пратакол, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у міжурадавае пагадненне з Расіяй аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі краіны (ад 25 лістапада 2011 года). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Мікалай Расоха.

Дэпутат сказаў, што ў мэтах выканання рашэнняў, прынятых па выніках сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Беларусі і Расіі 3 красавіка 2017 года ў Санкт-Пецярбургу, бакамі выпрацаваны і замацаваны ў адпаведных дакументах механізм узаемадзеяння па ключавых пытаннях супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі. У тым ліку падпісаны пратакол, які ўносіць папраўкі ў заключанае раней міжурадавае пагадненне. Пратаколам, аб якім ідзе размова, урэгуляваны пытанні, звязаныя з пастаўкамі газу з Расіі ў Беларусь у 2017-2019 гадах, і вызначаны план далейшых дзеянняў па ўдасканаленні ўзаемадзеяння ў газавай сферы ў 2020-2024 гадах. У ім таксама прапісана выключэнне з 1 студзеня 2015 года палажэння аб рыначных (роўнадаходных) цэнах на газ, што пастаўляецца з Расіі ў Беларусь.

Паводле слоў Мікалая Расохі, у артыкуле 3 пагаднення, у якое ўносяцца карэктывы, адзначаецца, што цана для Беларусі на імпартуемы з Расіі прыродны газ вызначаецца па раней агучанай формуле. Пры гэтым з 1 студзеня 2018 года па 31 снежня 2019 года цана падлягае карэкціроўцы з улікам паніжаючых каэфіцыентаў. Такім чынам, яна складае: з 1 ліпеня па 31 снежня 2017 года - $143,54 за 1 тыс. куб.м; з 1 студзеня па 31 снежня 2018 года - $129 за 1 тыс. куб.м; з 1 студзеня па 31 снежня 2019 года - $127 за 1 тыс. куб.м.

"Разліковы эканамічны эфект для Беларусі ад зніжэння цаны на газ, што пастаўляецца ПАТ "Газпрам", за перыяд на 2018-2019 гады (ва ўзгодненых бакамі ўмовах) складзе амаль $700 млн", - удакладніў дэпутат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі