Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лістапада 2015, 17:11

Беларускія банкі вызначаюць умовы датэрміновага вяртання безадзыўных укладаў

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія банкі вызначаюць умовы датэрміновага вяртання безадзыўных укладаў. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА прадстаўнікі банкаў.

Як растлумачылі ў Ідэя Банку, цяпер банк прапануе кліентам толькі адзыўныя ўклады. "Дагаворы па безадзыўных укладах знаходзяцца на стадыі распрацоўкі. У гэтых дагаворах будуць прапісаны ўмовы, калі можна будзе датэрмінова зняць безадзыўныя ўклады. Агучваць, што гэта будуць за ўмовы, пакуль рана, паколькі яны знаходзяцца на стадыі абмеркавання. Але ў любым выпадку ўкладчыкі будуць праінфармаваны аб іх перад заключэннем дагавора", - расказалі спецыялісты.

Белаграпрамбанк таксама вызначае ўмовы датэрміновага вяртання безадзыўнога ўкладу. "Як толькі ўмовы будуць распрацаваны, яны з'явяцца на афіцыйным сайце банка. Калі абставіны складуцца так, што кліенту трэба будзе тэрмінова вярнуць грошы, ён павінен будзе звярнуцца ў банк. У сваю чаргу банк разгледзіць выпадак у індывідуальным парадку. Калі магчымасць будзе, банк пастараецца пайсці насустрач", - удакладніў намеснік начальніка ўпраўлення маркетынгу і грамадскіх сувязей - начальнік аддзела грамадскіх сувязей Юрый Карпіцкі.

У МТБанку ўмовы датэрміновага вяртання безадзыўнога ўкладу таксама знаходзяцца на стадыі распрацоўкі.

У Беларусі з 12 лістапада дагаворы тэрміновага і ўмоўнага банкаўскага ўкладу падзяляюцца на безадзыўныя і адзыўныя. Гэта прадугледжана дэкрэтам нумар 7 "Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)". Адносна безадзыўных дагавораў датэрміновае вяртанне ўкладаў дапускаецца толькі ў выключных выпадках са згоды банка.

Раней першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны растлумачыў, што такія выпадкі будуць выключэннем. Ён дапусціў, што падставай для датэрміновага адзывання ўкладу могуць стаць нейкія абставіны, якія закранулі самога ўкладчыка або яго сям'ю, калі могуць тэрмінова спатрэбіцца грошы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Нацбанк не збіраецца распрацоўваць якія-небудзь крытэрыі або даваць банкам рэкамендацыі, што можна лічыць выключным выпадкам. Такое рашэнне можа прыняць толькі банк, у якім захоўваецца ўклад.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі