Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 жніўня 2017, 09:48

Беларускія аграрыі намалацілі ўжо амаль 5,4 млн т збожжа

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі ўжо амаль 5,4 млн т збожжа. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 15 жніўня ў Беларусі намалочана ўжо амаль 5,4 млн т збожжа, з якіх 1158,5 тыс. т - аграрыямі Брэсцкай вобласці, 1305,7 тыс. т - Мінскай. У Гомельскай і Гродзенскай абласцях намалочана 804,9 тыс. т і 945 тыс. т адпаведна, у Магілёўскай - 716,6 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, - 446,2 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 1492,8 тыс. га, што складае 68,7 працэнта агульнай плошчы. Лідарам па-ранейшаму з'яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 94 працэнты плошчаў.

У сярэднім з аднаго гектара ў бягучым годзе аграрыі ўбіраюць 36 ц збожжа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі