Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 жніўня 2017, 09:39

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 3,5 млн т збожжа

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі больш за 3,5 млн т збожжа. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 10 жніўня ў Беларусі намалочана больш за 3,5 млн т збожжа, з якіх 964,1 тыс. т - аграрыямі Брэсцкай вобласці, 784,2 тыс. т - Мінскай. У Гомельскай і Гродзенскай абласцях намалочана 605,4 тыс. т і 620 тыс. т адпаведна, у Магілёўскай - 401,3 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, - 210,7 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 1001,8 тыс. га, што складае 46,1 працэнта ад агульнай плошчы. Лідарам па-ранейшаму з'яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 77,7 працэнта плошчаў.

У сярэднім з аднаго гектара ў бягучым годзе аграрыі ўбіраюць 35,8 ц збожжа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі