Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 жніўня 2017, 09:43

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 3 млн т збожжа

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі больш за 3 млн т збожжа. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 9 жніўня ў Беларусі намалочана 3,175 млн т збожжа, з якіх 880,6 тыс. т - аграрыямі Брэсцкай вобласці, 681,7 тыс. т - Мінскай. У Гомельскай і Гродзенскай абласцях намалочана 572,4 тыс. т і 539,3 тыс. т адпаведна, у Магілёўскай - 341,8 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, - 159,3 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 891 тыс. га, што складае 41 працэнт ад агульнай плошчы. Лідарам па-ранейшаму з'яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 71,1 працэнта плошчаў.

У сярэднім з аднаго гектара ў бягучым годзе аграрыі ўбіраюць 35,6 ц збожжа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі