Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 жніўня 2017, 09:46

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 1,5 млн т збожжа

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі больш за 1,5 млн т збожжа. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Так, па стане на 4 жніўня ў Беларусі намалочана больш за 1,5 млн т збожжа, з якіх 541 тыс. т - аграрыямі Брэсцкай вобласці, 404,2 тыс. т - Гомельскай. У Мінскай і Магілёўскай абласцях намалочана 263,5 і 100,8 тыс. т збожжа адпаведна, у Гродзенскай - 225,9 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, - 14,51 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 448,7 тыс. га, што складае 19,9 працэнта ад агульнай плошчы. Лідарам па-ранейшаму з'яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 44,3 працэнта плошчаў.

У сярэднім з аднаго гектара ў бягучым годзе аграрыі ўбіраюць 34,5 ц збожжа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі