Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 кастрычніка 2018, 13:11

Беларускіх яблыкаў у магазінах стане ўдвая больш

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У магазінах Беларусі стане ўдвая больш айчынных яблыкаў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю нумар 77 ад 8 кастрычніка бягучага года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам колькасць найменняў свежых айчынных яблыкаў у пераліках тавараў, што падлягаюць уключэнню суб'ектамі гандлю ў асартыментныя пералікі тавараў, павялічваецца ў 2 разы. Для магазінаў з універсальным асартыментам харчовых тавараў прадугледжваецца ад двух да шасці найменняў свежых яблыкаў, у залежнасці ад плошчы гандлёвага аб'екта, а для іншых відаў магазінаў - не менш за два найменні.

Як растлумачылі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, гэты дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння максімальнага насычэння спажывецкага рынку беларускай прадукцыяй, з улікам высокага ўраджаю яблыкаў у рэспубліцы ў бягучым годзе.

Аб увядзенні гэтай нормы МАРГ загадзя праінфармаваў бізнес-супольнасць і грамадства, адзначылі ў ведамстве.

Пастанова ўступае ў сілу з 13 кастрычніка 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі