Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 студзеня 2018, 09:00

Беларускі вопыт развіцця лічбавай эканомікі выклікае вялікі інтарэс у свеце - пасол Казахстана

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі вопыт развіцця лічбавай эканомікі выклікае вялікі інтарэс у свеце. Такое меркаванне 28 студзеня ў эфіры тэлеканала АНТ выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаеў, паведамляе БЕЛТА.

Дыпламат адзначыў, што ўсе бізнесмены і фінансісты Казахстана і іншых краін з вялікім інтарэсам сочаць за тым, што адбываецца ў Беларусі ў сферы лічбавай эканомікі. Ён расказаў, што ў пачатку лютага ў Алматы "будзе вельмі вялікае мерапрыемства па лічбавай эканоміцы з удзелам прэм'ер-міністраў краін ЕАЭС".

Беларусь першая ў свеце прызнала блокчэйн - і гэта вялікая падзея. Тое, што робіць беларускі бок, заслугоўвае вялікай павагі, падкрэсліў Ермухамет Ертысбаеў.

Пасол лічыць, што 2018 год павінен стаць прарыўным для адносін Беларусі і Казахстана. Ён перакананы, што задачы, якія ставяць кіраўнікі дзвюх дзяржаў, у тым ліку па дасягненні ўзроўню беларуска-казахстанскага тавараабароту ў памеры $1 млрд, будуць вырашаны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі