Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 жніўня 2017, 18:45

Беларускі прамысловы форум у 2018 годзе пройдзе з 29 мая па 1 чэрвеня

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні Беларускага прамысловага форуму ў 2018 годзе. Гэта прадугледжана распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі ад 25 жніўня 2017 года нумар 297р, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Узначаліў яго намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка.

Аргкамітэту даручана забяспечыць падрыхтоўку і правядзенне з 29 мая па 1 чэрвеня 2018 года ў Мінску Беларускага прамысловага форуму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі