Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускі экспарт у Арменію за студзень-жнівень павялічыўся на 40 працэнтаў

Эканоміка 19.10.2017 | 13:57

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі экспарт у Арменію за студзень-жнівень бягучага года павялічыўся на 40 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У студзені-жніўні 2017 года тавараабарот з Арменіяй, якая з'яўляецца партнёрам Беларусі па ЕАЭС, вырас на 22,7 працэнта і склаў $23,2 млн. Дадатная дынаміка і ў беларускага экспарту: ён павялічыўся амаль на 40 працэнтаў да $18,3 млн", - адзначыў Дзмітрый Мірончык.

Ён расказаў, што 19-20 кастрычніка ў Мінску праходзіць 13-е пасяджэнне міжурадавай беларуска-армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Бакі абмяркуюць стан і перспектывы ўзаемадзеяння ў гэтай сферы. Дэлегацыя Арменіі таксама сустрэнецца ў беларускай сталіцы з міністрамі эканомікі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Дасягнутыя па выніках мерапрыемства дамоўленасці плануецца зафіксаваць у пратаколе пасяджэння міжурадавай камісіі", - дадаў прэс-сакратар.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.