Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 мая 2013, 18:28

"Беларуськалій" па выніках 2012 года стаў найбольш прыбытковым ААТ у Беларусі

30 мая, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. "Беларуськалій" па выніках 2012 года стаў найбольш прыбытковым ААТ у Беларусі. Аб гэтым сведчаць апублікаваныя на сайце Міністэрства фінансаў вынікі дзейнасці ААТ у мінулым годзе, за выключэннем банкаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Згодна з данымі Мінфіна, выручка ААТ "Беларуськалій" за 2012 год склала Br18,4 трлн., чысты прыбытак - Br6,7 трлн.

ААТ "Нафтан" стала другім у спісе па аб'ёму чыстага прыбытку, што склаў у 2012 годзе Br3,3 трлн. пры выручцы Br35,4 трлн.

На трэцім месцы ў топ найбольш прыбытковых адкрытых акцыянерных таварыстваў Беларусі размясцілася ААТ "Мазырскі НПЗ". Чысты прыбытак гэтага прадпрыемства склаў Br2,1 трлн. пры выручцы Br27,2 трлн.

Чысты прыбытак ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" за 2012 год дасягнуў Br1,56 трлн. пры выручцы Br9,65 трлн., чысты прыбытак ААТ "БелАЗ - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" склаўся ў памеры Br1,46 трлн. пры выручцы Br8,5 трлн. Гэтыя прадпрыемствы замыкаюць пяцёрку найбольш прыбытковых ААТ Беларусі за 2012 год.

Далей па аб'ёму чыстага прыбытку размясціліся ААТ "МАЗ" (Br1,26 трлн. чыстага прыбытку за 2012 год), ААТ "Белшына" (Br909,4 млрд.), ААТ "Гомельтранснафта Дружба" (Br854,2 млрд.), ААТ "Гродна Азот" (Br520,96 млрд.), ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" (чысты прыбытак - Br480,9 млрд.).

Справаздачу па выніках дзейнасці адкрытых акцыянерных таварыстваў Беларусі Міністэрства фінансаў публікуе кожны квартал.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі