Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларуская валютна-фондавая біржа не будзе праводзіць аперацыі з крыптавалютамі

Эканоміка 12.03.2018 | 13:41

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская валютна-фондавая біржа не будзе праводзіць аперацыі з крыптавалютамі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня праўлення ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" (БВФБ) Андрэй Аўхіменя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Біржа ніколі не будзе ажыццяўляць гандаль або іншыя аперацыі з крыптавалютамі. Крыптабіржы, якія згадваюцца ў дэкрэце нумар 8, дачынення да БВФБ не маюць, гэта не даччыныя арганізацыі Нацбанка або нашы, гэта некаторыя юрыдычныя асобы", - падкрэсліў кіраўнік Беларускай валютна-фондавай біржы.

Андрэй Аўхіменя растлумачыў, што пры аперацыях з крыптавалютамі гарантый атрымання даходу, прыбытку, гарантый вяртання сродкаў дзяржава не нясе.

Старшыня праўлення біржы яшчэ раз нагадаў, што адзіным законным плацежным сродкам у Беларусі з'яўляецца беларускі рубель. "Аперацыі з крыптавалютамі - прэрагатыва толькі ПВТ", - адзначыў ён. Пры гэтым Андрэй Аўхіменя ўдакладніў, што ў першапачатковай версіі дэкрэта нумар 8 удзел БВФБ прадугледжваўся.

Дэкрэт нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі" ўступае ў сілу з 28 сакавіка. Дакумент стварае прававыя ўмовы для правядзення ІСО, выкарыстання крыптавалюты і ўкаранення смарт-кантрактаў. Беларусь становіцца першай у свеце юрысдыкцыяй з комплексным прававым рэгуляваннем бізнесаў на аснове тэхналогіі блокчэйн. Дэкрэт не прадугледжвае ніякіх абмежаванняў і спецыяльных патрабаванняў да аперацый па стварэнні, размяшчэнні, захоўванні, адчужэнні, абмене токенаў, а таксама дзейнасці аператараў крыптаплатформ і аператараў абмену крыптавалют.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Вынікі "Тыдня лесу - 2018" "Тыдзень лесу - 2018" быў прымеркаваны да Года малой радзімы і прысвечаны аднаўленню лясоў, што пацярпелі ад масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў у 2017 годзе.