Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 верасня 2016, 19:33

Беларуская харчовая прадукцыя адпавядае ўсім патрабаванням па якасці - меркаванне

30 верасня, Слуцк /Валерыя Гаўрылава - БЕЛТА/. Беларуская харчовая прадукцыя адпавядае ўсім патрабаванням па якасці. Такое меркаванне сёння выказала генеральны дырэктар расійскага прадпрыемства "Архангельскхлеб" Святлана Лапшына ў час Форуму дзелавога супрацоўніцтва ў Слуцку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы актыўна працуем з беларускімі прадпрыемствамі, закупляючы сыравіну для сваёй вытворчасці, таму што менавіта ваша прадукцыя адпавядае тым патрабаванням, якія мы прад'яўляем да якасці, - адзначыла Святлана Лапшына. - Мы гатовы да супрацоўніцтва як у плане перапрацоўкі, так і ў плане рэалізацыі гатовай прадукцыі, паколькі ў нас ёсць свая рознічная сетка".

У сваю чаргу генеральны дырэктар групы кампаній "Айчынная прадукцыя", член праўлення Бранскай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мамонаў таксама выказаў гатоўнасць да ўстанаўлення дзелавых сувязей. "Інфармацыя аб прадпрыемствах Слуцкага раёна, якую мы атрымалі сёння на форуме, пасадзейнічае нашаму ўзаемадзеянню", - перакананы ён.

Форум дзелавога супрацоўніцтва праходзіць сёння ў Слуцку. Мерапрыемства прымеркавана да святкавання 900-годдзя горада і праводзіцца з мэтай развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, гандлёва-эканамічных і кааперацыйных сувязей, пошуку дзелавых партнёраў. Сярод удзельнікаў - прадстаўнікі расійскіх і эстонскіх прадпрыемстваў. Арганізатарамі форуму выступаюць Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Слуцкі раённы выканаўчы камітэт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі