Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 чэрвеня 2018, 13:19

Беларуская эканоміка прадэманструе запланаваны па выніках 2018 года рост - эксперт

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская эканоміка прадэманструе запланаваны па выніках 2018 года рост. Такое меркаванне выказаў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА дырэктар ТАА "Альпары Еўразія" Аляксандр Сабодзін.

"Пры захаванні спрыяльнай кан'юнктуры высокая верагоднасць таго, што эканоміка прадэманструе запланаваны ўрадам рост", - падкрэсліў эксперт.

Аляксандр Сабодзін нагадаў, што ВУП у пачатку года паказвае даволі актыўную дынаміку, але шмат у чым гэтаму садзейнічаюць некалькі кан'юнктурных і знешніх фактараў. "Па-першае, гэта эфект нізкай базы першага квартала мінулага года, калі былі зніжаны пастаўкі расійскай нафты. Па-другое, назіраецца сур'ёзны рост нафтавых цэн, які, з аднаго боку, павялічвае выручку ад экспарту нафтапрадуктаў, з іншага - павялічвае збіраемыя ў бюджэт пошліны на экспарт нафты і нафтапрадуктаў. Акрамя таго, рост нафтавых цэн суправаджаецца ростам попыту з боку Расіі на беларускую прадукцыю. Далей, калі пройдзе эфект нізкай базы, эканоміка можа паказваць штогадовы рост, пры спрыяльных знешніх фактарах, у памеры 2-2,5 працэнта", - растлумачыў ён.

На думку дырэктара ТАА "Альпары Еўразія", для паскарэння гэтага росту спатрэбяцца структурныя рэформы, вырашэнне праблемы неэфектыўных прадпрыемстваў і іх накопленай запазычанасці. "А асноўныя рызыкі звязаны з малой дыверсіфікацыяй беларускага экспарту, як па наменклатуры, так і па яго геаграфіі. Эканоміка вельмі востра рэагуе як на зніжэнне кошту нафты, так і на зніжэнне расійскага попыту на беларускую прадукцыю", - канстатаваў ён.

Як паведамлялася, прагноз па тэмпе росту ВУП на 2018 год - 103,5 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі