Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 чэрвеня 2018, 10:43

Беларуская дэлегацыя накіравалася ў Маскву для вырашэння пытання з пастаўкамі малака

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя накіравалася ў Маскву для вырашэння пытання з пастаўкамі малака, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Леанідам Зайцам накіравалася ў Маскву. Сёння плануюцца перагаворы з кіраўніком Мінсельгаса Расіі Дзмітрыем Патрушавым", - расказалі ў міністэрстве.

6 чэрвеня гэтыя перагаворы анансаваў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы. "Нейкія пытанні заўсёды будуць заставацца, але яны павінны здымацца, у нас ёсць для гэтага спецыяльныя службы. Думаю, здымем праблемныя пытанні літаральна да канца тыдня", - сказаў ён.

Як паведамлялася, Рассельгаснагляд аб'явіў, што з 6 чэрвеня ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўку некаторых відаў беларускай малочнай прадукцыі ў тары больш за 2,5 л.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі