Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларуская АЭС істотна паўплывае на энергетычную карціну ў дадзеным рэгіёне Еўропы - Рапота

Эканоміка 19.10.2017 | 17:27

19 кастрычніка, Верона /Кар. БЕЛТА/. Увядзенне атамнай электрастанцыі ў Беларусі ў строй акажа істотны ўплыў на энергетыку ў рэгіёне. Такое меркаванне выказаў сёння дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота ў час дыскусіі на палях Х Еўразійскага эканамічнага форуму ў Вероне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"БелАЭС карэнным чынам памяняе энергетычную карціну ў дадзеным рэгіёне Еўропы", - падкрэсліў дзяржсакратар. Паводле яго слоў, будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі - гэта вельмі важны і буйны сумесны беларуска-расійскі праект, які можа служыць добрым прыкладам міжнароднага ўзаемадзеяння ў энергетычнай сферы.

"Буйныя энергетычныя і іншыя праекты, думаю, былі б вельмі запатрабаваны і для развіцця супрацоўніцтва паміж Еўрасаюзам і Еўразійскім эканамічным саюзам. Размова ідзе менавіта аб праектах для міжблокавай кааперацыі, а не аб тых, якія можа рэалізаваць ЕС з асобнымі краінамі ЕАЭС на двухбаковай аснове, - падкрэсліў Рыгор Рапота. - Краіны ЕАЭС геаграфічна з'яўляюцца мостам паміж Усходам і Захадам. Але пакуль гэты гандлёвы і эканамічны мост па розных прычынах эфектыўна не запрацаваў".

Яшчэ адна магчымасць для супрацоўніцтва Еўрасаюза і ЕАЭС - гэта, паводле слоў Рыгора Рапоты, новы эканамічны пояс Шаўковага шляху, які быў ініцыіраваны Кітаем. "Краіны ЕАЭС маюць вялікі патэнцыял, і яго тут трэба задзейнічаць. Але такія праекты важна рэалізоўваць з удзелам расійскага боку, Расія не павінна выпадаць", - дадаў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дэкрэт "Аб развіцці прадпрымальніцтва" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада падпісаў дэкрэт №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", які з'яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне.