Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 жніўня 2018, 09:48

Беларуска-ўзбекскі форум дзелавога і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва пройдзе ў верасні ў Ташкенце

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-ўзбекскі форум дзелавога і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва пройдзе ў верасні ў Ташкенце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі па выніках сустрэчы спікера верхняй палаты парламента Міхаіла Мясніковіча з дэлегацый Узбекістана.

На перагаворах з дэлегацыяй на чале з першым намеснікам міністра замежных спраў Узбекістана Баціржонам Асадавым абмяркоўваліся стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы парламенцкае вымярэнне, а таксама пытанні падрыхтоўкі і правядзення шэрага сумесных мерапрыемстваў, развіцця прамых сувязей рэгіёнаў.

"Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што Узбекістан - ключавы партнёр Беларусі ў Сярэдняй Азіі. Ён звярнуў увагу на сумесную падрыхтоўку маючага адбыцца ў верасні ў Ташкенце беларуска-ўзбекскага форуму дзелавога і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з удзелам парламентаў і гандлёва-прамысловых палат", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Баціржон Асадаў у сваю чаргу адзначыў важнасць выбудоўвання шматпланавага супрацоўніцтва дзвюх краін, эканамічных і культурна-гуманітарных сувязей, міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.

"Бакі выказалі ўпэўненасць, што сумеснымі намаганнямі будуць знойдзены новыя кропкі росту тавараабароту. У якасці перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва адзначаны фармацэўтыка, мэблевая вытворчасць, высокія тэхналогіі, электратэхніка, гарбарная галіна, турызм" - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі