Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 чэрвеня 2018, 18:25

Беларуска-швейцарскі камітэт па гандлі аднавіў работу пасля трохгадовага перапынку

20 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пасля трохгадовага перапынку аднавіў работу беларуска-швейцарскі сумесны камітэт па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Дзясятае пасяджэнне камітэта адбылося ў Берне (папярэдняе было ў 2015 годзе ў Мінску). Беларускую дэлегацыю на мерапрыемстве ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, швейцарскую - упаўнаважаны Федэральнага савета па пытаннях гандлёвых дагавораў, начальнік дырэкцыі двухбаковых эканамічных адносін Дзяржаўнага сакратарыята эканомікі Эрвін Болінгер. Бакі абмяняліся інфармацыяй аб стане і перспектывах развіцця нацыянальных эканомік, абмеркавалі супрацоўніцтва Беларусі і Швейцарыі ў галіне фінансаў і страхавання, навукі і тэхналогій, авіяцыйных зносін, развіцця банкаўскага і турыстычнага сектараў. Разгледжаны таксама пытанні павышэння эфектыўнасці двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы гандлю таварамі і паслугамі, у крэдытна-інвестыцыйнай сферы.

Па выніках пасяджэння падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж СЭЗ "Брэст" і Аб'яднанай гандлёва-прамысловай палатай Швейцарыя-СНД/Грузія. Дасягнута дамоўленасць аб падпісанні ў бліжэйшым будучым мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Швейцарскім нацыянальным турыстычным маркетынгавым агенцтвам Switzerland Tourism.-0-

Фота МЗС

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі