Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 ліпеня 2017, 16:54

Беларуска-пакістанскі бізнес-форум пройдзе ў Мінску 2 жніўня

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-пакістанскі бізнес-форум пройдзе ў Мінску 2 жніўня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Праграмай бізнес-форуму прадугледжана правядзенне пленарнага пасяджэння з асвятленнем пытанняў эканамічнага, прамысловага і аграпрамысловага патэнцыялу Беларусі, дзелавога і інвестыцыйнага клімату Пакістана, а таксама перагавораў паміж беларускімі і пакістанскімі бізнесменамі ў фармаце B2B.

З боку пакістанскіх кампаній ёсць зацікаўленасць ва ўстанаўленні дзелавых сувязей з беларускімі прадпрыемствамі і арганізацыямі ў сферах тэкстыльнай прамысловасці (рэалізацыя бавоўны, тканін, матэрыялаў са скуры, гатовай тэкстыльнай прадукцыі), машынабудавання (закупка прамысловай, кар'ернай і сельскагаспадарчай тэхнікі, запасных частак да беларускай тэхнікі), вытворчасці і рэалізацыі спартыўных тавараў, фармацэўтыкі (закупка беларускай прадукцыі), медыцыны (рэалізацыя хірургічнага інструменту).

Бізнес-форум пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі