Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 мая 2017, 12:30

Беларусі патрэбны кардынальныя змяненні ў прамысловай палітыцы - Пірштук

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі патрэбны кардынальныя змяненні ў прамысловай палітыцы. Аб гэтым заявіў сёння намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук у ходзе Першага нямецка-беларускага форуму "Чацвёртая прамысловая рэвалюцыя (Industrie 4.0): лічбавая трансфармацыя эканомікі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы падышлі да такога рубяжа, калі нам патрэбны кардынальныя, па сутнасці справы, змяненні ў прамысловай палітыцы", - адзначыў віцэ-спікер. Паводле яго слоў, Беларусь на працягу многіх гадоў дастаткова дынамічна развіваліся, нягледзячы на знешнія фактары, з якімі даводзілася сутыкацца. Пры гэтым прамысловы складнік краіны, якая стала зборачнай вытворчасцю былога Савецкага Саюза, даволі спецыфічны. "У нашым ВУП па-ранейшаму доля прамысловасці самая важкая і значная", - заўважыў Баляслаў Пірштук.

"У Беларусі адкрытая эканоміка, да 60 працэнтаў выпускаемай прадукцыі мы вымушаны прадаваць за межамі краіны, таму для нас вельмі важна ва ўмовах глабалізацыі быць у форме і падтрымліваць тэхнічны ўзровень", - падкрэсліў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў. На яго думку, у сувязі з гэтым беларускі бок вельмі зацікаўлены ў тым, каб лепшая эканоміка Еўропы - Германія - прадэманстравала ўласныя падыходы, узоры, якія неабходна браць на ўзбраенне. Пры гэтым у Беларусі ўжо ёсць нямала пазітыўных сумесных з Германіяй праектаў. "Практычна мы мадэрнізуем асноўныя прадпрыемствы, узяўшы за арыенцір нямецкую якасць і нямецкія тэхналогіі, якія вызначае высокі ўзровень і канкурэнтаздольнасць", - заўважыў Баляслаў Пірштук.

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў таксама звярнуў увагу, што Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам пастаўлена задача дыверсіфікаваць эканоміку. "Мы павінны да канца пяцігодкі выйсці ў ЕС з 30 працэнтамі ўласнага прадукту. Гэтага можна дасягнуць толькі дзякуючы сумеснай зладжанай рабоце і выхаду на прасторы Еўрасаюза", - лічыць віцэ-спікер. Баляслаў Пірштук запэўніў, што парламентарыі прымаюць самы актыўны ўдзел у гэтай рабоце. "Не першы год ужо абмяркоўваецца канцэпцыя развіцця закона аб прамысловай палітыцы. Мы знаходзімся ў сітуацыі, калі неабходна кардынальна змяніць уласнае заканадаўства", - перакананы ён. На думку парламентарыя, Міністэрству прамысловасці і іншых міністэрстваў рэальнага сектара эканомікі на гэтым этапе трэба змяніць свае падыходы да работы. "Мы павінны мець строгую стратэгію, добрае бачанне сваіх перспектыў і акумуляваць намаганні на дасягненні максімальных вынікаў", - сказаў на заканчэнне віцэ-спікер.

Мэтай Першага нямецка-беларускага форуму "Чацвёртая прамысловая рэвалюцыя (Industrie 4.0): лічбавая трансфармацыя эканомікі" з'яўляецца прадстаўленне вопыту Германіі і асобных нямецкіх кампаній па рэалізацыі праектаў Industrie 4.0 і лічбавай трансфармацыі эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі