Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 красавіка 2018, 09:23

Беларусбанк запусціў ільготную праграму крэдытавання на аўтамабілі Geely

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" запусціў ільготную праграму крэдытавання набыцця аўтамабіляў Geely, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

"З 2 красавіка Беларусбанк пачаў выдачу крэдытаў на набыццё аўтамабіляў Geely на льготных умовах. Асноўнай перавагай гэтай крэдытнай прапановы з'яўляецца зніжаная працэнтная стаўка па крэдыце, якая ў першыя 2-3 гады складзе ўсяго 1,9 працэнта гадавых (стаўка рэфінансавання мінус 8,6 працэнтнага пункта), у далейшым стаўка будзе роўная стаўцы рэфінансавання, павялічанай на 2,5 працэнтнага пункта", - растлумачылі ў прэс-службе.

Банк гатовы прадастаўляць крэдытныя сродкі ў памеры да 90 працэнтаў кошту аўтамабіля. Пры гэтым чым большая сума ўнесеных уласных сродкаў на куплю аўто, тым большы льготны перыяд крэдытавання.

"Калі за кошт уласных сродкаў аплачваецца 10 працэнтаў кошту аўтамабіля, то перыяд крэдытавання па зніжанай стаўцы складзе 2 гады, калі ж аплаціць самастойна чвэрць кошту аўто - ільготны перыяд павялічваецца да трох гадоў", - растлумачылі ў Беларусбанку.

Крэдыт прадастаўляецца на тэрмін да 7 гадоў з магчымасцю датэрміновага пагашэння. Акрамя таго, пры разліку максімальнай сумы крэдыту магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходаў аднаго паручыцеля.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка або патэлефанаваўшы па нумары 147.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі