Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусбанк з пачатку года заключыў больш за 2,1 тыс. крэдытных дагавораў па адрасным субсідзіраванні жылля

Эканоміка 14.03.2018 | 12:53

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 2,1 тыс. крэдытных дагавораў заключана па адрасным субсідзіраванні жылля з пачатку года ў ААТ "ААБ Беларусбанк", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

За два з невялікім месяцы бягучага года заключана каля 2,3 тыс. крэдытных дагавораў з адрасным субсідзіраваннем, больш як 2,1 тыс. з якіх - Беларусбанкам.

"Такія ўражальныя вынікі пацвярджаюць, што жыллёвае крэдытаванне для банка традыцыйна захоўвае прыярытэтны напрамак. Такім чынам, банк ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі да канца года выканае свае абавязацельствы па накіраванні Br395 млн на адраснае субсідзіраванне будаўніцтва жылля", - адзначыла намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Святлана Кажэкіна.

У цэлым з пачатку рэалізацыі ўказа нумар 240 і ўкаранення новага спосабу аказання дзяржаўнай падтрымкі ў паляпшэнні жыллёвых умоў - крэдытавання з адрасным субсідзіраваннем - Беларусбанк заключыў з грамадзянамі больш як 4 тыс. крэдытных дагавораў.

Як паведамлялася, у Беларусі 6 жніўня 2017 года ўступіў у сілу ўказ нумар 240 аб адрасным субсідзіраванні ў жыллёвым будаўніцтве. Дзяржаўныя субсідыі будуць прадастаўляцца на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам на будаўніцтва жылля, атрыманым грамадзянамі ў любым камерцыйным банку, а шматдзетным і маладым сем'ям і дзецям-сіротам - таксама на пагашэнне часткі асноўнага доўгу па такіх крэдытах.

У 2018 годзе крэдытаванне маючых патрэбу па ўказе нумар 240 прадугледжана Беларусбанкам, Белаграпрамбанкам, БПБ-Ашчадбанкам, Пріорбанкам, Белінвестбанкам і Банкам БелВЭБ. Усяго ў бягучым годзе плануецца асвоіць Br562 млн.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Міжнародны форум "Мінскі дыялог" Экспертная ініцыятыва "Мінскі дыялог" пачала работу ў сакавіку 2015 года. Місія ініцыятывы - прадастаўляць адкрытую і геапалітычна нейтральную пляцоўку для даследаванняў і дыскусій у галіне міжнародных адносін і бяспекі ва Усходняй Еўропе.