12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" у студзені-жніўні накіраваў на крэдытаванне малога і сярэдняга бізнесу амаль Br800 млн, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле камунікацый банка.
Па дзеючай праграме падтрымкі МСП Беларусбанк прафінансаваў больш за 4,2 тыс. праектаў. "Выконваючы адну са стратэгічных задач, банк выступае за паспяховую рэалізацыю ініцыятыў прыватнага сектара краіны. Гэта мноства дробных і буйных прадпрыемстваў, якія вырабляюць значную частку тавараў, неабходных для насельніцтва. Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва было і застаецца найбольш масавым, гібкім і дынамічным сегментам эканомікі. Тут таксама відавочны сацыяльны складнік - новыя рабочыя месцы, зніжэнне ўзроўню беспрацоўя, рост даходу бюджэту на ўсіх узроўнях", - адзначылі ў аддзеле камунікацый.
На працягу двух гадоў у Беларусбанку працуе партнёрская праграма "МОСТ", разлічаная на сегмент B2B. На рэгулярнай аснове вядзецца актыўная работа па пашырэнні партнёрскай базы, якая сёння налічвае ўжо больш за 1 тыс. суб'ектаў гаспадарання. За восем месяцаў 2018 года па праграме "МОСТ" выдадзена крэдытных сродкаў на суму каля Br170 млн.-0-