Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 красавіка 2018, 09:12

Беларусбанк спрасціў выдачу крэдытаў у інтэрнэце

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" спрасціла выдачу крэдытаў у інтэрнэце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

"З 2 красавіка атрымаць спажывецкія крэдыты з выкарыстаннем сістэмы інтэрнэт-банкінг Беларусбанка стала яшчэ прасцей. Цяпер для атрымання інтэрнэт-крэдытаў не патрабуецца заключэнне з банкам дагавора комплекснага банкаўскага абслугоўвання", - растлумачылі ў прэс-службе.

Скарыстацца інтэрнэт-крэдытамі могуць уладальнікі плацежных картак Беларусбанка, якія з'яўляюцца карыстальнікамі інтэрнэт-банкінгу, у тым ліку фізічныя асобы, даныя аб якіх ёсць у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ).

Заяўнікам - уладальнікам бягучых рахункаў банка, па якіх адсутнічаюць залічэнні заработнай платы, у тым ліку фізічным асобам, што прайшлі рэгістрацыю або аўтарызацыю на старонцы МСІ, прадастаўлена магчымасць атрымаць крэдыт без даведак аб даходах, зыходзячы з чыстага даходу, які не перавышае 15 базавых велічынь (цяпер Br367,5).

Акрамя таго, максімальная сума інтэрнэт-крэдытаў павялічана ў 2 разы, яна складае Br10 тыс.

Аформіць заяўку на крэдыт і заключыць крэдытны дагавор у сістэме інтэрнэт-банкінг можна ў любы зручны час. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка або па тэлефоне 147.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі