Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 снежня 2016, 09:02

Беларусбанк пачаў выдаваць крэдыты на будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" пачало выдачу крэдытаў на будаўніцтва жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай. Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце банка, паведамляе БЕЛТА.

Крэдыты прадастаўляюцца грамадзянам, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, на будаўніцтва жылля тэрмінам карыстання да 15 гадоў. Працэнтная стаўка па крэдыце па дзеючых умовах - 12 працэнтаў гадавых (працэнтная стаўка, устаноўленая банкам для крэдытаў на нерухомую маёмасць, зменшаная на 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі).

Аб'ём выдачы крэдытаў абмежаваны лімітам дырэктыўнага крэдытавання на жыллёвае будаўніцтва, прадугледжанага пастановай Савета Міністраў ад 8 лютага 2016 года нумар 103, гаворыцца ў паведамленні банка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі