Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 ліпеня 2016, 16:23

Беларусбанк не плануе спаганяць камісію Br1 пры куплі валюты

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" не плануе спаганяць камісію Br1 пры куплі валюты, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

"Плата за правядзенне плацяжоў наяўнымі грашовымі сродкамі ў касах банка не залежыць ад сумы і колькасці плацяжоў. Гэта велічыня пастаянная - Br1. Пры гэтым дадатковая плата спаганяцца не будзе пры куплі валюты, а таксама пры ажыццяўленні плацяжоў у бюджэт (да іх належаць падаткі, штрафы, дзяржпошліны). Каб даведацца, які плацеж адносіцца да бюджэтнага, неабходна звярнуцца да кансультанта або спецыяліста аддзялення", - падкрэслілі ў банку.

У прэс-службе таксама расказалі, што камісія пры аплаце жыллёва-камунальных паслуг, за падручнікі або ахову ў школе спаганяцца будзе. "Але пры правядзенні аналагічных плацяжоў з выкарыстаннем плацежнай банкаўскай карткі, у тым ліку ў касе Беларусбанка, плаціць Br1 не трэба", - растлумачылі ў банку.

Акрамя таго, такая камісія не будзе спаганяцца з ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, па выкананні абавязацельстваў перад банкам (пагашэнне крэдытаў, плацяжы за паслугі банка), з плацяжоў і залічэнняў на дабрачынныя рахункі, з залічэнняў на рахункі фізічных асоб, адкрытыя ў Беларусбанку.

"Усе грашовыя сродкі, выручаныя пры спагнанні платы за ажыццяўленне плацяжоў наяўнымі, будуць накіраваны на рэалізацыю дабрачынных праектаў. Інфармацыя аб аб'ёме сабраных сродкаў і іх мэтавым выкарыстанні будзе апублікавана на сайце Беларусбанка да канца 2016 года", - падкрэслілі ў прэс-службе.

ААТ "ААБ Беларусбанк" - буйная ўніверсальная сістэмаўтваральная фінансава-крэдытная ўстанова Беларусі. Прапануе ўсе віды банкаўскіх паслуг і прадуктаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі