Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 верасня 2017, 12:22

Беларусбанк да канца года выдзеліць Br60 млн па ўказе аб адрасным субсідзіраванні будаўніцтва жылля

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусбанк да канца бягучага года выдзеліць Br60 млн па ўказе аб адрасным субсідзіраванні будаўніцтва жылля. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Віктар Ананіч, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Беларусбанк да канца 2017 года па ўказе нумар 240 выдзеліць Br60 млн. Калі будзе патрэбнасць, мы гатовы выдзеліць больш", - сказаў Віктар Ананіч.

Механізм прадастаўлення дзяржаўных субсідый распрацаваны з улікам максімальнага захавання прынцыпаў дзеючай сістэмы дзяржпадтрымкі жыллёвага будаўніцтва: сума дзяржаўнай падтрымкі будзе разлічвацца зыходзячы з колькасці членаў сям'і, нарміруемых памераў жылога памяшкання і гранічнага нарматыву кошту будаўніцтва; умовамі прадастаўлення такой дзяржпадтрымкі будуць чарговасць атрымання і аднясення грамадзян да катэгорыі малазабяспечаных.

Згодна з указам нумар 240, памер субсідыі на выплату часткі працэнтаў для сем'яў з трыма непаўналетнімі дзецьмі будзе роўны стаўцы рэфінансавання плюс 2 працэнты, з чатырма і больш непаўналетнімі дзецьмі - стаўцы рэфінансавання плюс 3 працэнты, з трыма і больш дзецьмі да 23 гадоў, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, - стаўцы рэфінансавання плюс 2 працэнты. Сем'ям з чатырма і больш дзецьмі асноўны доўг будзе пагашаны на 100 працэнтаў, з трыма сумесна пражываючымі дзецьмі ва ўзросце да 23 гадоў - на 95 працэнтаў, дзецям-сіротам - на 35 працэнтаў, маладым сем'ям пры нараджэнні аднаго і двух дзяцей - 10 працэнтаў і 20 працэнтаў адпаведна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі