Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 лютага 2018, 15:14

Беларусбанк да канца года накіруе Br395 млн на адраснае субсідзіраванне будаўніцтва жылля

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" да канца года накіруе Br395 млн па ўказе аб адрасным субсідзіраванні будаўніцтва жылля, паведаміла сёння журналістам намеснік старшыні праўлення банка Святлана Кажэкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З кастрычніка мінулага года Беларусбанк стаў флагманам у прадастаўленні крэдытаў па ўказе нумар 240. Сёння ўжо аформлена больш за 4 тыс. дагавораў на суму каля Br190 млн", - адзначыла Святлана Кажэкіна. На 2018 год банкам запланавана выдзеліць на гэтыя мэты Br395 млн.

Пры гэтым намеснік старшыні праўлення банка растлумачыла, што больш за ўсё крэдытаў па ўказе нумар 240 атрымана ў Брэсцкай вобласці.

Як паведамлялася, у Беларусі 6 жніўня ўступіў у сілу ўказ нумар 240 аб адрасным субсідзіраванні ў жыллёвым будаўніцтве. Дзяржаўныя субсідыі будуць прадастаўляцца на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам на будаўніцтва жылля, атрыманым грамадзянамі ў любым камерцыйным банку, а шматдзетным і маладым сем'ям і дзецям-сіротам - таксама на пагашэнне часткі асноўнага доўгу па такіх крэдытах.

У 2018 годзе крэдытаванне маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па ўказе нумар 240 прадугледжана Беларусбанкам, Белаграпрамбанкам, БПБ-Ашчадбанкам, Пріорбанкам, Белінвестбанкам і Банкам БелВЭБ. Усяго ў бягучым годзе плануецца асвоіць Br562 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі