Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 верасня 2017, 15:51

Беларусь знаходзіцца ў авангардзе рэалізацыі палажэнняў Мытнага кодэкса ЕАЭС - Сянько

12 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная мытная служба Беларусі знаходзіцца ў авангардзе рэалізацыі палажэнняў Мытнага кодэкса ЕАЭС. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Еўразійскі эканамічны саюз: новы Мытны кодэкс - новыя магчымасці для бізнесу", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На канферэнцыі абмяркоўваюцца змяненні мытнага заканадаўства Еўразійскага эканамічнага саюза і механізмы яго практычнага ўкаранення. Старшыня ДМК адзначыў, што многія закладзеныя ў Мытны кодэкс ЕАЭС праекты ў Беларусі планамерна ўжо рэалізуюцца. Цяпер практычна ўсе дэкларацыі на тавары прадастаўляюцца ў электронным выглядзе. Рэалізацыя перспектыўных тэхналогій садзейнічала скарачэнню часу правядзення мытных аперацый. Так, менш як за 5 мінут афармляецца 72 працэнты экспарту, на працягу 10 мінут выпускаецца 75 працэнтаў транзітных тавараў. Па ініцыятыве ДМК у кодэксе закладзены асновы для арганізацыі аўтаматычнага выпуску тавараў.

"Нацыянальная мытная служба знаходзіцца ў авангардзе рэалізацыі пілотных праектаў па аўтаматычным выпуску экспарту, імпарту і транзіту. Колькасць афармляемых без удзелу супрацоўнікаў мытні дэкларацый упісваецца ў паказчыкі, устаноўленыя асноўнымі напрамкамі развіцця мытнай службы краіны на 2016-2020 гады. Нядаўна мы іх перагледзелі ў бок павышэння напружанасці выканання. У далейшым пастараемся ўтрымаць набраныя тэмпы развіцця, працуючы ва ўнісон з калегамі па інтэграцыйным утварэнні. Перш за ўсё будзем прадаўжаць мадэрнізацыю працэсу мытнага адміністравання. Нашы ініцыятывы закрануць спрашчэнне перамяшчэння транзітных грузаў (будзе прадоўжана работа па пашырэнні аўтаматызацыі мытных аперацый), прадоўжыцца добраўпарадкаванне беларускай часткі знешняга контуру мытнай граніцы ЕАЭС", - паведаміў Юрый Сянько.

Цяпер адзіны еўразійскі рынак разглядаецца як адна з асноўных крыніц росту эканомік краін - удзельніц інтэграцыйнага ўтварэння, у тым ліку - за кошт свабоднага руху тавараў. "Гэтага немагчыма дасягнуць без максімальнага спрашчэння адміністрацыйных працэдур, скарачэння фармальнасцей і ўстаранення непатрэбных бар'ераў. З прыняццем кодэкса органы дзяржкіравання і бізнес звязваюць вялікія надзеі. Упэўнены, прымяненне лепшых міжнародных практык, арыентаваных на выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій, сістэму кіравання рызыкамі, дасць магчымасць істотна актывізаваць работу суб'ектаў знешнеэканамічнай дзейнасці. Па сутнасці, ствараюцца ўмовы для рэалізацыі механізма "адзінага акна", што дае магчымасць значна паскорыць афармленне дакументаў, а значыць, і рух тавараў", - адзначыў кіраўнік ДМК.

У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі мытных службаў Беларусі, Расіі і Казахстана, іх замежныя калегі з Латвіі і Польшчы, супрацоўнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі, а таксама прадстаўнікі беларускага і замежнага бізнесу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі