Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь зацікаўлена ў стварэнні высакаскорасных чыгуначных пуцей на транзітных калідорах

Эканоміка 20.04.2017 | 18:02

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў стварэнні высакаскорасных чыгуначных пуцей на транзітных калідорах, заявіў сёння журналістам начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў на палях XXXII пасяджэння Канферэнцыі генеральных дырэктараў чыгунак Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адно з самых складаных пытанняў - як зрабіць міжнародныя пасажырскія перавозкі больш канкурэнтнымі. Гэта сёння выклік для чыгуначнікаў. Пры гэтым не толькі цана вызначае канкурэнтаздольнасць, але і іх бяспека, а таксама скорасць", - падкрэсліў ён. Для стварэння высакаскорасных чыгуначных пуцей патрабуюцца сур'ёзныя фінансавыя ўкладанні.

Паводле слоў Уладзіміра Марозава, кіламетр высакаскораснага чыгуначнага пуці каштуе ад $20 млн да $40 млн, звычайнага пуці $2-3 млн. "Гэта вельмі вялікія затраты, але мы не павінны стаяць на месцы, павінны развіваць пасажырскія перавозкі, прапаноўваць людзям альтэрнатыву. Беларусь - невялікая краіна, таму такі прадукт можа быць запатрабаваны толькі на транзітных калідорах. Канкрэтных часавых рамак, калі ў краіне з'явяцца высакаскорасныя пуці, няма, але мы будзем весці гэту работу", - адзначыў Уладзімір Марозаў. Яна будзе залежаць таксама ад рашэння краін-партнёраў.

Старшыня камітэта АСЧ Тадэвуш Шозда дапоўніў, што арганізацыя вывучае вопыт Кітая, які ставіць перад сабой задачу мець 50 працэнтаў высакаскораснага руху. "У Кітаі сёння каля 20 тыс. км высакаскорасных ліній, і мы хочам пераймаць іх вопыт, паколькі гэта дасць магчымасць павялічыць аб'ём пасажырскіх перавозак менавіта чыгуначным транспартам. Нам складана канкурыраваць з авіяцыяй і аўтамабільным транспартам, таму трэба шукаць новыя магчымасці і падыходы - і гэта адна з тэм, якая абмяркоўваецца цяпер у Мінску", - заявіў ён.

Таксама, паводле слоў старшыні камітэта АСЧ, на пасяджэнні абмяркоўваюцца пытанні арганізацыі грузаперавозак і бюджэт арганізацыі на 2017 і 2018 гады. "Акрамя таго, мы працуем над стварэннем Канвенцыі аб прамых чыгуначных зносінах. Праект канвенцыі практычна гатовы, калі ён будзе зацверджаны - кожная краіна пачне ратыфікацыю дакумента", - сказаў Тадэвуш Шозда. Прыняцце канвенцыі дасць магчымасць сур'ёзна павысіць канкурэнтаздольнасць перавозак і пасажыраў, і грузаў чыгуначным транспартам, паколькі дапаможа зняць шэраг бар'ераў і складанасцей. Як растлумачыў Уладзімір Марозаў, гэта дасць магчымасць бесперашкодна перамяшчаць грузы па тэрыторыі ўсіх краін - удзельніц АСЧ.

Тадэвуш Шозда звярнуў увагу, што чакаць прыняцця канвенцыі ўжо ў гэтым годзе не даводзіцца, паколькі дакумент комплексны і патрабуе змяненняў у нацыянальных заканадаўствах усіх краін - удзельніц арганізацыі.

XXXII пасяджэнне Канферэнцыі генеральных дырэктараў чыгунак Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак праходзіць у Мінску 17-21 красавіка. Сярод удзельнікаў форуму кіраўніцтва чыгуначных кампаній з Азербайджана, Афганістана, Беларусі, Венгрыі, В'етнама, Грузіі, Ірана, Казахстана, Кітая, Латвіі, Літвы, Малдовы, Манголіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны, Чэхіі, Эстоніі. Таксама сярод запрошаных - прадстаўнікі Міжнароднага саюза чыгунак, Каардынацыйнага савета па транссібірскіх перавозках. Мерапрыемства такога ўзроўню праводзіцца ў Беларусі другі раз. Парадак дня канферэнцыі ўключае 14 пытанняў, сярод якіх абмеркаванне перспектыў міжнародных чыгуначных грузавых перавозак, павышэнне якасці абслугоўвання кліентаў, наладжванне больш цеснага ўзаемадзеяння паміж усімі ўдзельнікамі перавозачнага працэсу і павышэнне канкурэнтаздольнасці чыгунак. Па выніках пасяджэння будзе падпісаны пратакол.

АСЧ створана ў 1956 годзе. Беларусь з'яўляецца членам арганізацыі з 1992 года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Зарплата ў жніўні Белстат апублікаваў даныя аб намінальнай налічанай сярэдняй заработнай плаце работнікаў у жніўні 2017 года па асобных відах эканамічнай дзейнасці.