Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 верасня 2017, 10:01

Беларусь зацікаўлена ў развіцці шматпланавага супрацоўніцтва з Германіяй - Краўчанка

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок зацікаўлены ў развіцці шматпланавага супрацоўніцтва з Германіяй. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка на пасяджэнні Нямецка-беларускага эканамічнага клуба ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Пасяджэнне эканамічнага клуба было прысвечана перспектывам адносін Беларусі з ЕС, у прыватнасці, з ФРГ. Намеснік міністра ў якасці ганаровага госця выступіў перад удзельнікамі пасяджэння і прадставіў актуальную інфармацыю аб дынаміцы беларуска-еўрапейскага і беларуска-германскага супрацоўніцтва ў розных сферах.

У час далейшай дыскусіі Алег Краўчанка адказаў на пытанні прысутных адносна перспектыў узаемадзеяння Беларусь - ЕС, у тым ліку ў рамках "Усходняга партнёрства", падыходаў беларускага боку пры падрыхтоўцы да лістападаўскага саміту УП у Бруселі. Намеснік міністра падкрэсліў важную ролю Германіі ў развіцці дыялогу з еўраструктурамі, акцэнтаваў нязменную зацікаўленасць беларускага боку ў развіцці шматпланавага супрацоўніцтва з ФРГ.

Нямецка-беларускі эканамічны клуб - дзелавая асацыяцыя, якая аб'ядноўвае германскія кампаніі, працуючыя ў Беларусі, а таксама іншыя прадпрыемствы, што па роду сваёй дзейнасці цесна звязаны з германскім рынкам. Клуб заснаваны ў 2006 годзе ў ФРГ. У тым жа годзе створана прадстаўніцтва ў Мінску.

Мэта клуба - прадстаўленне інтарэсаў уваходзячых у яго кампаній на тэрыторыі Беларусі, развіццё дыялогу і эканамічных адносін сярод яго членаў, а таксама паміж членамі клуба і беларускімі ўстановамі, арганізацыямі і афіцыйнымі асобамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі