Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 верасня 2017, 14:29

Беларусь зацікаўлена развіваць з Вялікабрытаніяй праекты ў сферы зялёнай эканомікі - Макей

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена развіваць з Вялікабрытаніяй праекты ў сферы зялёнай эканомікі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей па выніках перагавораў з дзяржаўным міністрам па справах Еўропы і Амерыкі МЗС Вялікабрытаніі Аланам Дунканам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гаварылі аб тых праектах, якія маглі б быць рэалізаваны разам з прадстаўнікамі бізнесу Вялікабрытаніі: яны вельмі значныя і ў электрамабілебудаванні, і ў будаўніцтве аб'ектаў альтэрнатыўнай энергетыкі, і ў інфармацыйных тэхналогіях. Мы вельмі зацікаўлены ў цесным супрацоўніцтве", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр растлумачыў, што развіццё гэтых сфер сёння актуальна, улічваючы прынятую ў ААН праграму па дасягненні Мэт устойлівага развіцця да 2030 года. "У рамках гэтай праграмы вялікая ўвага ўдзяляецца рэалізацыі так званай зялёнай эканомікі", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі