Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь зацікаўлена аднавіць тавараабарот з Казахстанам у памеры $1 млрд - Кабякоў

Эканоміка 16.03.2017 | 15:18
У час сустрэчы
У час сустрэчы

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена аднавіць тавараабарот з Казахстанам у памеры $1 млрд. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй Казахстана на чале са старшынёй Мажыліса (ніжняй палаты) парламента Нурланам Нігматуліным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Казахстан традыцыйна з'яўляецца адным з важнейшых гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі. Мы ў 2014 годзе ўзаемна нагандлявалі практычна на $1 млрд, гэта была рэкордная лічба. На жаль, апошнім часам у сувязі з аб'ектыўнымі эканамічнымі абставінамі тавараабарот зменшыўся ў 2 з лішнім разы. Студзень бягучага года паказвае, што наша эканамічнае ўзаемадзеянне наладжваецца, і мы ставім перад сабой задачу тавараабарот 2014 года ў самы бліжэйшы час аднавіць і перасягнуць", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, Беларусь зацікаўлена ў больш хуткім прыняцці праграмы сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва з Казахстанам да 2026 года. "Разлічваем, што ў жніўні ўрадавая дэлегацыя наведае выстаўку "ЭКСПА" ў Казахстане, і ў ходзе візіту адбудзецца падпісанне дакументаў", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Беларусь і Казахстан запусцілі першую чаргу праекта па стварэнні індустрыяльна-тэхналагічнага парку сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі, ёсць планы па сумеснай зборцы камунальнай самазвальнай тэхнікі на базе Мінскага аўтамабільнага завода, камбайнаў "Лідаграпраммаш" - у Казахстане. Паводле ацэнкі прэм'ер-міністра, ёсць добрыя перспектывы па супрацоўніцтве беспілотнікаў, узаемадзеянні ў касмічнай галіне.

Беларусь таксама гатова актыўна ўдзельнічаць у трэцім этапе мадэрнізацыі Казахстана. "Нам ёсць што прапанаваць у рамках рэалізацыі маштабнай ініцыятывы прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева па трэцяй мадэрнізацыі краіны. Мы вельмі разлічваем на ўдзел у гэтым праекце", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Нурлан Нігматулін у сваю чаргу адзначыў, што Беларусь і Казахстан сёння з'яўляюцца важнымі адзін для аднаго палітычнымі і эканамічнымі партнёрамі, і ключавую ролю ва ўмацаванні супрацоўніцтва адыгрываюць дружалюбныя і даверныя адносіны лідараў дзвюх краін. У верасні споўніцца 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін - за гэты час краіны прайшлі няпросты шлях і нязменна аказвалі адна адной падтрымку, заўважыў Нурлан Нігматулін.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

IV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі IV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прызначаны садзейнічаць пашырэнню кантактаў і ўдасканаленню прававой базы для паскоранага развіцця эканомік дзвюх дзяржаў.