Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 кастрычніка 2016, 10:46

Беларусь заняла ў рэйтынгу Doing Business 37-ю пазіцыю

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заняла ў рэйтынгу Doing Business 2017 ("Вядзенне бізнесу - 2017") 37-ю пазіцыю сярод 190 дзяржаў, па якіх праводзіцца гэта даследаванне, адпаведныя даныя размешчаны на сайце Doing Business, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з аналагічнай справаздачай, апублікаванай у кастрычніку мінулага года, краіна займала 44-е месца. Разам з тым пасля традыцыйнага перагляду вынікаў папярэдняга справаздачнага перыяду, звязанага з абнаўленнем даных, заснаваным на прадстаўленні краінамі - удзельніцамі даследавання дадатковых матэрыялаў і каментарыяў, фармальна лічыцца, што Беларусь займала ў справаздачы Doing Business 2016 не 44-е, а 50-е месца.

У глабальным рэйтынгу лідарам стала Новая Зеландыя, перамясціўшы на другое месца Сінгапур. У дзясятцы краін з найбольш спрыяльнымі ўмовамі для прадпрымальніцкай дзейнасці за імі ідуць Данія, Ганконг (Кітай), Рэспубліка Карэя, Нарвегія, Вялікабрытанія, ЗША, Швецыя і Македонія.

Сярод краін постсавецкай прасторы самае высокае месца займае Эстонія - 12-е. За ёй ідуць Латвія (14-е), Грузія (16-е) і Літва (21-е). Далей размясціліся Казахстан (35-е), Арменія (38-е), Расія (40-е), Малдова (44-е), Азербайджан (65-е), Кыргызстан (75-е), Украіна (80-е), Узбекістан (87-е), Таджыкістан (128-е).

У структуры сфер жыццядзейнасці бізнесу, што даследуюцца пры складанні справаздачы "Вядзенне бізнесу - 2017", склаліся наступныя пазіцыі Беларусі (з улікам карэкціроўкі вынікаў папярэдняй справаздачы): "Рэгістрацыя прадпрыемстваў" - 31-е месца (у справаздачы "Вядзенне бізнесу-2016" - 30-е); "Атрыманне дазволаў на будаўніцтва" - 28-е месца (25-е); "Падключэнне да сістэмы энергазабеспячэння" - 24-е месца (74-е); "Рэгістрацыя ўласнасці" - 5-е месца (7-е); "Атрыманне крэдытаў" - 101-е месца (109-е); "Абарона мінарытарных інвестараў" - 42-е месца (62-е); "Падаткаабкладанне" - 99-е месца (95-е); "Міжнародны гандаль" - 30-е месца (30-е); "Забеспячэнне выканання кантрактаў" - 27-е месца (28-е); "Вырашэнне неплацежаздольнасці" - 69-е месца (95-е).

Як падкрэслілі ў Сусветным банку, паводле даных апошняга даклада, Беларусь увайшла ў дзясятку вядучых краін свету па правядзенні рэформ, спрыяльных для бізнесу.

У гэтым дакладзе ўлічваюцца рэформы, праведзеныя ў перыяд з 2 чэрвеня 2015 года па 1 чэрвеня 2016 года. За гэты перыяд Беларусь ажыццявіла чатыры значныя рэформы, якія спрашчаюць вядзенне бізнесу. Краіна спрасціла працэдуру падключэння да сістэмы электразабеспячэння за кошт укаранення прынцыпу аднаго акна ў службе, якая займаецца ўсімі пытаннямі падключэння да гэтай сістэмы, у тым ліку праектаваннем і будаўніцтвам размеркавальных сетак. У краіне спрошчаны працэдуры перадачы маёмасці за кошт узмацнення празрыстасці і надзейнасці сістэмы кіравання зямельнымі рэсурсамі. Сёння для рэгістрацыі ўласнасці неабходна прайсці толькі дзве працэдуры і патраціць тры дні, што дало магчымасць краіне выйсці на пятае месца ў свеце па паказчыку "Рэгістрацыя ўласнасці".

Акрамя таго, была створана сістэма крэдытных гісторый, і Бюро крэдытных гісторый пачало прысвойваць ацэнкі крэдытаздольнасці пазычальнікаў. Беларусь таксама зрабіла захады па ўмацаванні абароны правоў мінарытарных інвестараў, гарантаваўшы прававую абарону ў тых выпадках, калі аперацыі звязаных бакоў наносяць кампаніі ўрон, і ўзмацніўшы патрабаванні да карпаратыўнай празрыстасці.

"Паслядоўныя намаганні ўрада па ўдасканаленні рэгулятарнага асяроддзя для бізнесу відавочна аказалі пазітыўны ўплыў на рэйтынг краіны ў дакладзе "Вядзенне бізнесу" на працягу апошняга дзесяцігоддзя. На сённяшні дзень задача заключаецца ў выкарыстанні гэтых істотных дасягненняў у галіне рэформ для прыцягнення прамых замежных інвестыцый", - падкрэсліў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кім.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі