29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 верасня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 620 ад 28 жніўня 2018 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе зніжана са $135,4 да $130 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін знізіцца з $74,4 да $71,5 за 1 т, на таварныя бензіны - з $40,6 да $39 за 1 т.
Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $39 за 1 т (была $40,6). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.
Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у адносінах да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 жніўня. Тады яны былі таксама сніжаны.-0-