Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 снежня 2016, 19:43

Беларусь з 1 студзеня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 студзеня 2017 года зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 28 снежня 2016 года нумар 1095, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе зніжана з $90,4 да $79,1 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін знізіцца з $64,1 да $43,5 за 1 т, на таварныя бензіны - з $55,1 да $23,7 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $23,7 за 1 т (была $36,1). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазнага і іншага масла.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 снежня. Тады яны былі таксама зніжаны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі