Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 кастрычніка 2016, 15:16

Беларусь з 1 лістапада павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 лістапада павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 26 кастрычнiка 2016 года нумар 877, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана з $91,9 да $92,7 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павысіцца з $65,2 да $65,8 за 1 т, на таварныя бензіны - з $56 да $56,5 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $37 за 1 т (была $36,7). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолу, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 кастрычніка і таксама былі павышаны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі