Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 верасня 2016, 17:43

Беларусь з 1 кастрычніка павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 кастрычніка павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 773 ад 27 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана з $80 да $91,9 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павысіцца з $56,8 да $65,2 за 1 т, на таварныя бензіны - з $48,8 да $56 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $36,7 за 1 т (была $32). Аналагічная пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у адносінах да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 верасня. Тады яны былі зніжаны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі