Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 кастрычніка 2019, 18:18

Беларусь у студзені-жніўні знізіла экспарт тавараў і паслуг на 1,7 працэнта да $27,3 млрд

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у студзені-жніўні знізіла экспарт тавараў і паслуг на 1,7 працэнта да $27,323 млрд у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў $54,124 млрд, што на 1,3 працэнта менш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. У тым ліку імпарт склаў $26,801 млрд (зніжэнне на 0,9 працэнта). Дадатнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі склала $521,8 млн (у студзені - жніўні 2018-га - $765,7 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў скараціўся на 2,5 працэнта да $44,469 млрд. Экспарт тавараў зменшыўся на 3,4 працэнта да $21,316 млрд, імпарт знізіўся на 1,7 працэнта да $23,152 млрд. Сальда склалася адмоўным у памеры $1,836 млрд (у студзені - жніўні 2018 года яно таксама было адмоўным і складала $1,494 млрд).

Знешнегандлёвы абарот паслуг за восем месяцаў дасягнуў $9,654 млрд (вырас на 4,6 працэнта). Экспарт паслуг паказаў рост на 4,5 працэнта да $6,006 млрд, імпарт паслуг вырас на 4,7 працэнта і склаў $3,648 млрд. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатным у памеры $2,357 млрд (у студзені - жніўні 2018 года дадатнае сальда складала $2,26 млрд).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі